Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сакавіцкі дождж

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Сакавік як ніколі рана
(не бывала такога даўно)
з-за хмурынак, нібы з-за фіранак,
сыпануў дажджом на акно.

Б‘юць настойліва, б‘юць зацята,
барабаняць дажджынкі ў шкло.
Кроплі буйныя, як зярняты,
веснавое сеюць цяпло.