Сакавіцкія арэлі...
****************************
Блакіт нябёсаў акрыляе,
Ірвецца сонейка ў пакой.
Даўгачаканая такая,
Вясна нам пестуе настрой.
Шпачкі нарэшце прыляцелі
І абудзілі стылы сад.
На сакавіцкія арэлі
Нацэліў позірк зарапад.
Уся прырода ажывае -
Зіма сышла ў небыццё.
Вясна ў пяшчоту спавівае,
Каханне дорыць і жыццё!
26.03 - 2016г.