25.08.2024Нядзеля Ксяндзу Арыю Малыска
Самота. Боль. Спатканне.
Ціхая мова Душы.
Я прагну, мой Езу, трывання.
Я прагну больш не грашыць.
Самота. Дыханне. Малітва…
Ружанец жывы і святы,
З д’яблам жорсткая бітва,
І сум адзіноты – Ты…
Чаканне, трыванне і смутак,
Халодны, няўрымслівы плён.
Мой Езус – жыццё і падмурак.
Малітва зрушае праклён.
Дыханне, святое натхненне,
Самота Кахання і Крыж.
Целам Любві наталенне.
Любоў мая, веру ствары.
Я моцна кахаю Вас, Езу…
Я разумею святло.
Пахучая кветка бэзу.
Душы маёй й веры цяпло.
Самота. Боль. Жаданне
Крыжа і Мукі з Табой.
Святое Душы Каханне –
Мой сумны пякучы агонь.