Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Самотна без цябе мне на Зямлі

Яшчэ не ацэнена
Быў дзень духмяны, вечар п’яны, ноч затым... Было каханне, закусіла цуглі, На голаўзлом панесла праз гады, І лёд за ёй ператвараўся ў вугаль. Я белым рыцарам за ёю паляцеў: вярнуць яе ў чароўны замак захацеў! – але згубіў сябе ў таросах-рапаках, застаўся з сумнаю паэмай на руках... І шумны дзень, і вечар шэр, ноч цёмна як, І ветах ледзьве свеціць, памірае, і я прастуджана хрыплю: чорт, пабірай! -- а горла хрып ператварыць не можа ў крык. Я рву паэму на жмуткі: бывай, бывай! -- разносіць вецер па раллі яе шматкі, плыве празрысты след за небакрай, самотна без цябе мне на Зямлі. Air Jordan