Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Санет

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

У людскім патоку нечакана
Я тваю паходку апазнаў,
І здалося, быццам на каштанах
Свечкі запаліла зноў вясна.
Азірніся, памахай рукою,
Як у тыя даўнія гады!..
Праплыла, пазбавіўшы спакою,
Перад тым, як знікнуць назаўжды.
І мяне вось гэтак жа, магчыма,
Нехта запрыкмеціць незнарок
І аблашчыць сумнымі вачыма
На адной з запыленых дарог.
усе мы да апошняга дыхання -
Вечныя заложнікі кахання.