Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Санэт

Яшчэ не ацэнена

Чароўнай з’явай дзіўнай прыгажосьці
Ты ў сэрцы зруйнавала прахалоду.
Кляну цябе, кляну сваю прыроду,
Дзе месца ёсьць для рэўнасьці і злосьці.

Але, каб з хаты сьмецьце не выносіць,
Забуду горыч. Помню асалоду,
Пяшчоту мілых рук і позірка лагоду,
Запал жаданьня выйсьця шчыра просіць.

Наіўна думаць, быццам ты сьвятая,
Але ці пакахаў бы я бязгрэшную такую?
Давай любіць, пакуль зямля сьвяткуе
ўрачыстасьць ціхую мядовага спатканьня!
....................................
Вядома, сэрцу ты любіць не загадаеш,
Але ж успыхне — і агня ўжо не стрымаеш.