Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Саўка за сталом

Сярэдняя: 4.6 (21 голас)

Ляжаць ля талеркi,
                                вiдэлец i нож.
Дзве чыстыя лыжкi ляжаць.
                     - Ну і што ж?
Ляжаць – хай ляжаць, iх не буду чапаць.
Яны ж не чапаюць мяне i маўчаць.
 
З талеркi ён сёрбае крупнiк – ой-ой!
Кавалачак мяса хапае рукой.
Ён пальцамі ловіць у шклянцы кампот,
Абрусам ён выцер і шчокі і рот.
 
Відэлец не ўцерпеў:
- За цэлы мой век
Мне трапіўся першы такі чалавек!
Ускочыла лыжка
І ну рагатаць:
- Хі-хі, ха-ха-ха,
Ён дурненькі, відаць!
Саскочылі разам яны са стала –
Ніякая сіла спыніць не магла.
Відэлец, і лыжка, і нож – ля дзвярэй.
Збянтэжыўся Саўка:
- Чакайце, э-гей!
Усе уцякаюць, вяртацца не хочуць.
- Хі-хі, ха-ха-ха! – толькі лыжкі
                                                      рагочуць.



Cudouny wiersz!!!

Cudouny wiersz!!!