"Сэнс жыцьця"
  Ты скажы мне чалавек
  Для чаго даў бог нам век?
  Для чаго жыцьце даецца ?
  Не скажу ,але здаецца
  Каб была сямья багата
  Не пустой стаяла хата
  Былі дзеці,былі ўнукі
  І трымалі доўга рукі
  Чарку добрага віна
  За здароўе усіх да дна
  Паднімаў і ўсміхаўся
  Каб з бядою не спазнаўся
  Так наогул не бывае
  Так само жыцьце сцвярджае
  Мы і мучымся і плачам
  І смяемся мы і скачам
  Ты ідзеш нібыта ў гору
  А жыцьце пакажа нораў
  Малады..Хутчэй,хутчэй
  Паднімуся на вяршыну
  Потым будзе мне лягчэй
  Прыйдзе час з гары спускацца
  Не лягчэй,чым паднімацца
  Будуць сілы ўжо не тыя
  Дзе баліць,а дзе і ные
  Кожны ідзе сваей дарогай
  Што зліваюцца ў адну
  Меў уплыў,уладу,грошы
  А прыйшоў-ніякай ношы..
  Што бядняк,што багацей
  Хоць сумленны,хоць зладзей
  Я наогул не дарадчык
  Не зраблю я адкрыцьця
  Кожны сам сабе рашае
  У чым сэнс яго жыцьця.