Сэрца адкрытае людзям…
Рука, што вядзе ў нябёсы.
Сонца і радасць будзе.
Твой позірк, Хрысце, узнёслы.
Светлае сэрца пытае
Задумаў маіх душою.
Ці будзе з грахом растанне?
Малітва святою Імшою.
Радасць, і боль,і жаданне
У вечнасці быць з Табою.
Д’яблу не падданне,
Малітва становіцца боем.
Светлае шчасце пачуцця.
Каханне, Хрысце, Тваё.
Аддацца душою пакуце.
Каханне жывое маё…
Сэрца, адкрытае болем.
Трыванне святое Крыжа.
Ты даў мне свабоду і волю.
Няўжо я і праўда Твая Ружа?
Кветка кахання ў вечнасці,
Дыханне пялёсткаў Душы.
Прага быць чалавечнаю.
Прага і боль. За ўсё адкажы.