Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шайморы

Яшчэ не ацэнена
У нас стала прымаўкай горкай Што час не найлепшы настаў Я цетчын расказ пра шайморы Капаючы бульбу, узгадаў Шайморы, бліны бульбяныя З той бульбы, што мерзла зімой Яе неслі дзеці малые З палеткаў увесну дамоў У хатах – вялікая радасць Наробім, насмажым блінкоў А мне адно хочацца плакаць Па дзецях тых, што без бацькоў Па тых, што дзяцінства не мелі Дарослымі стаўшы у вайну Па тых, што цукерак не елі А зналі шайморам цану Па хлопцу малому, што бацькам Даводзіцца, беднаму, мне Па долі няшчаснай, жабрацкай Па роднай маёй старане Popular Off-White