Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шанец

Яшчэ не ацэнена
Не адмаўляй, адказваючы мне, Паветра набяры, заплюшчы вочы, Адчуй – усё сумуе па вясне, Надвор'я стан капрызны, бы дзявочы. Калі ты ў стане гэтым, памаўчы, Дай пачуццю ўзаемнаму ўзмацніцца. Хачу знайсці тваёй душы ключы – У жураўля ператварыць сініцу. Хачу з табою сонца сустракаць І выпраўляць у шлях далёкі зоры… Не адмаўляй, дай шанец адшукаць Каханню шлях у студзеньскай прасторы. 29.01.2016 Nike Air Huarache