Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шчэ душа не паспела прачнуцца...

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)
Шчэ душа не паспела прачнуцца, а зямля ўжо ўладарна і смела затапляе паводкай пачуццяў востраў сэрца майго здзірванелы. Зносіць смецце, што ўпотай пакрыла востраў сэрца пластамі здранцвення. Падмывае той бераг, дзе крыўда ўвачавідкі пусціла карэнне. Перажытага прэлае лісце, ствол засохлага дрэва кахання, што цвіло тут, буяла калісьці сном ружовым былых спадзяванняў – хай вясноваю змые паводкай тая жыццясцвярджальная сіла, ад якой так шчымліва-дрыготка – чую: кроў абуджаецца ў жылах. Хай світальнае зоймецца ранне Ў ачунялай душы і ў прыродзе. І хоць раз яшчэ прыйдзе каханне – як за зімамі вёсны прыходзяць. Mens Footwear Online