Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Васіль Гадулька

Сярэдняя: 5 (10 галасоў)
Люба мне, калі ў прыціхлым садзе ў кронах дрэў не згас яшчэ агонь. Ліст пажоўклы прыляціць і сядзе матыльком на золкую далонь. Ветрык з ім свае спыняе гульні… Ці не для таго, каб нагадаць: усяго жывога лёс агульны – пакрысе мярцвець і ападаць? Непаўторны для зямной істоты, час цвіцення – лічаныя дні, і пад гоман маладой лістоты леташняй не ўспомняць карані. І, хоць кажуць, што цвітуць увесну нават карчаваных дрэў камлі, – я ў сваіх нашчадках не ўваскрэсну: кожны з нас – апошні на Зямлі. І, хоць вецер гне сухое вецце, Іі хоць іней срэбрам лёг на скронь, – Нельга мне, шкада змахнуць, як смецце, ліст, які сагрэў маю далонь. Jordan sneakers


Сярэдняя: 4.8 (9 галасоў)
Не пазірай на захад сонца з жалем. Вер: наша радасць нес не абміне. Надыдзе ноч – сваё святло запалім: лучынку, свечку, лямпачку ў акне. І радасць будзе ад таго не меншай, што, можа, хіба толькі праз гады яна да нас загляне на агеньчык – з тым, каб ужо застацца назаўжды. Nike Hyperdunk 2017


Сярэдняя: 4.8 (8 галасоў)
Ты ўцякла ў мае сны, а імя – засталося, каб, адрынуты, сэрцам не згас без пары я. Сярод іншых пяшчотных імён шматгалосся – водгук мары нязбытнай у слове: Марыя. Так, ад мары ў ім штось – як інакш растлумачыць дарагое імя, з пэўным зместам і сэнсам? Мара... марнасць... І нават – мана!.. Гэта значыць: сумаваць па цябе і кахаць – толькі сэрцам... Ты ўцякла ў мае сны; ані ў думцы, ні ў слове не ўваскрэснуць ні скаргі, ні крыўды старыя. Вечна юная, быццам ты з вечнасцю ў змове, як імя твае з вечнасцю ў змове – Марыя. Nike News


Сярэдняя: 5 (8 галасоў)
Чаму ў цвіцення час кароткі заўжды мяне хвалюе штосьці? І для мяне твой пах – салодкі, як успамін аб маладосці. Хоць і адчуў я ў ім гарчынку, калі – зусім яшчэ падлетак – спаткаў знаёмаю дзяўчынку з букетам першых сціплых кветак. Ішла яна ў напрамку вёскі, а ты расла калі дарогі, і вецер белыя пялёсткі страсаў і кідаў ёй пад ногі. Цвілі льняным блакітам вочы. Цвіла ў равах, жаўцела лотаць. Крануў мяне пагляд дзявочы і – неўпрыкмет – дзявочы локаць. Я з ёй нясмела павітаўся, і нейкі час ішлі мы поруч. З тае пары ў душы застаўся твой непаўторны пах і горыч… Дарыў мне потым свет распусны глыток атруты ў кожнай кветцы – глыток, якога прагнуць вусны, а сэрца, быццам птушка ў клетцы, жыве ўспамінамі, пяшчотай нязбытных сціплых мар кахання і ў думках узнаўляе ўпотай хвіліны першага спаткання. Таму ў цвіцення час кароткі заўжды мяне хвалюе штосьці, і для мяне твой пах – салодкі, як успамін аб маладосці. Kids Footwear Online