Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шэры Джон і Білі Шпіён

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

У шрамах далоні,
Упэўнены позірк,
Ен бачыць усіх нас, паверце.
Ідзе па пероне
Душой у рок-н-роле
Паходкаю легкай да смерці.

Гэй, Джон, гэта ты?
Як справы, сваяк?
Не думаў, што ты завітаеш.
Сур'езны такі,
Есць віскі, каньяк...
Бяры, што нутром пажадаеш.

За новым сталом
Сядзеў Шэры Джон
Ля бара была танцаўшчыца.
Тут Білі Шпіен аддаў ей паклон
І сунуў даляр за спадніцу.

Што, Білі, мне скажаш?
Застаўся такі ж,
Смуродная мразь і скаціна?
Ах, Джон, сябра мой,
Няўжо гэта ты?
З якой ты вярнуўся прычыны?

Сядзелі за столікам
Двое сяброў
І чарку за чаркаю пілі.
Ці ведаеш, Джон,
Што ўсе ў турне,
А Стіва ўжо пасадзілі?

Вось толькі застаўся
Адзін бандзюган,
І тут, памаўчаўшы хвіліну,
Абодва з кішэняў дасталі ствалы,
Адзін аднаго застралілі.

Абодва былі не з салодкім жыццем,
Таму яны кралі, палілі.
Яшчэ да смерці д'ябальскія псы
Па душам іх даўно скулілі.