Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шлях да Храма

Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)
На фоне велічных нябёс – Прыгожа белае на сінім. Да Храма Спаса-Еўфрасінні Мяне ізноў прыводзіць лёс. Дарогай гэтай, пэўна, йшла Калісьці нашая святая. Да продкаў думка адлятае, Да каранёў дабра і зла. Насустрач з рызніцы – святар, Да літургіі ён убраны Ідзе, паважны і старанны, А рыза свеціць, як ліхтар. Як палымяная зара, Акантам бел-чырвона-белым – На сёння аж занадта смелым – Ярчэе рыза святара. Я папрасіў, каб ён памог Мне ўрэшце высветліць пытанне: Пра колеры і пра ўбранне… Адказ – маленькі маналог: “Ў тым спалучэнні – чыстата, Пра чалавечы лёс тужлівасць І разам – годнасць і цярплівасць, І Багародзіцы цнатлівасць, І кроў распятага Хрыста…” Нібыта вечнасці адказ Тым цемрашалам ашалелым – Гарыць чырвонае на белым, Як кроў, Пралітая за нас. Зіма. Заснежаны цвінтар. Ад Храма я дамоў вяртаўся. Тым часам холад моцна браўся, А ў сэрцы – быццам будаваўся Уласны, велічны алтар. Бездапаможны быў мароз – Рабіна ў шэрані ірдзела, Як сцяг!.. Чырвонае на белым – На фоне велічных нябёс! Air Precision 2017