Шмат спазнала жыццёвых дарог, І наперадзе іх шчэ багата. Толькі кліча бацькоўскі парог, Кліча сэрца бацькоўская хата.
Клічуць памяць лугі і палі, Клічуць добрыя, шчырыя людзі, І пралескі на роднай зямлі, Без якіх мяне проста не будзе...