Шпурнуў у суседа камень —
Сам сінякі носіць.
Плюнуў у гневе на брата —
Ніяк адмыць не можа
Уласнага твару.
Пастку паставіў ворагу —
Друг у яе трапіў...
Гэта здаўна цягнецца,
Як ланцуг,
Якому няма канца.
Я хацеў скруціць гэты ланцуг,
У мінулае кінуць,
Але баюся,
Каб ён не зазвінеў
У будучым —
На руках у нашчадкаў...
А штосьці зрабіць трэба.