Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Што рабіць ?

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)
Што рабіць? Веснавое сонейка ў хату зазірае. Чаму хлопчык сумненькі? Чаму не гуляе? Хмурыць тварык чысценькі, быццам вось заплача. Па падлозе сонечны зайчык цвеліць-скача. Ды Віцёк не бачыць зайчыка і сонца, Бо заплюшчыў вочкі, не глядзіць у аконца. Чым заняцца, хлопчык аніяк не знае. --Што рабіць? У таты і мамы пытае. “Пачытай вось кніжку, ці малюй”. Алоўкі Хлопчык параскідваў па пакоі лоўка. “Не хачу малюнкаў і кніжак не трэба” На двары такое ласкавае неба. Ну, чаму ж ты, хлопчык, ходзіш усё пануры, Каб маглі смяяцца, засмяялі б куры. “Маўчыць тэлевізар. Трэба ж сапсавацца, Вось я і не знаю, чым цяпер заняцца…” Ах, які дурненькі. Птушачкі спяваюць, Дзеці на палянцы бегаюць-гуляюць. Я хачу, мой хлопчык, цябе ў тым упэўніць— Тэлевізар свету людзям не заменіць. 2000 г. Apparel