Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

дзецям

Яшчэ не ацэнена

Едуць казачныя сані,
А ў вазку - дзядок з вусамі,
З доўгай белай барадой,
Ды з дзяўчынай маладой.
У канцы саней - куфэрак,
Поўны цацкаў і цукерак.
Хто падкажа з вас мне першы,
Як завуць дзядулю з верша? (Дзед Мароз)



Сярэдняя: 3.7 (14 галасоў)

Мышка спіць у сваей норцы
Спіцца ў дупле вавёрцы.
Смачна спіцца і крату
Ён у зямлі зрабіў нару.

Спіць мядзьведзь абняўшы лапу
Смокча смачна касалапы.
І лісічка раніцою
Спіць абняўшысь з дзетварою.

Спіць таксама і бабёр
Ён у вадзе настроіў нор.
Спіць барсук , і спіць янот
У звярэй няма турбот.

Ты ж таксама засыпай
Вочкі ноччу закрывай .
Спяць усе ужо звяры
Трэба ж спаць і дзетвары.



Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

А не лентяйнічайм з Васюх

Зерна 5 ложек мне замнога й,
Коб утолыты жебу дэсь,
Шо всэ б оно і влепіць в глову зь
Якую нэчысьць ціп Сашкэй.

Мы тута шося бадзыгоным ш.
Туда-сюда – і в крапіву ш.
От вжэ й пойісты трэ бы крохы.
А то чого б ны по мозгу сь.

І потому мы зары в горловк
Покрохы й впустым ексь слёзу.
Да, ой, ну, шо то ты шолотыш!
Да мяткы ш вонь да ложк мыдусь.

А то пройшло вуж, го, дэ сонцэ!
А мы й ны пыв, шоб влад жылудк
Там пырыроблював селёдку ш.
А ны но пловчык са ізюмк.



Яшчэ не ацэнена

Снегу ў зімачкі багата!
Пасвятлела раптам хата.
Першы снег бялюткі, свежы -
На дамах, кустах, адзежы.

Снег на елачках, таполях…
Засняжыла наваколле!
Казку зімачка стварыла,
Шэрань дрэўцам падарыла.

Снег паблісквае на сонцы.
Снегіры, як два чырвонцы,
Рупна ягадкі з галінкі
Абіраюць у рабінкі.

А сінічкі - «цінь» ды «цінь»,
Нас вітаюць: «Добры дзень!»
Непаседам-вераб’ям
Я сягодня зерня дам.

Падтрымай і ты пярнатых!
Цяжка ўзімку ім, рабяты!
Раю ўсім зрабіць кармушкі,
Каб лягчэй жылося птушкам.