Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Што такое Айчына

Сярэдняя: 2 (4 галасоў)

У кожным сэрцы і ў чулай кожнай душэ,
Незабыўная выразна ў вочах карціна.
Як нястомна клапоціца і беражэ,
Сваю мову наш люд і святую Айчыну.

За Айчыну змагаліся нашы бацькі,
На руках яе вынеслі з войнаў і гора.
Яны веру сваю замяніць не змаглі,
Беларусь моцны шчыт наш апора.

Яе дзіўныя рэкі цякуць паясамі,
Льюць крыніцы з празрыстай вадой.
Жывуць дружна народы і лічуць братамі,
Тых, хто мірна жыве і не рушыць пакой.

А яшчэ нас Айчына ўсіх гадавала,
І сама паднімалася крыламі ўвысь.
Як матуля ў калысцы нам песні спявала,
І малітвы за нас яе ў неба няслісь.

І няма даражэй тых палёў і пагоркаў,
Тых лясоў, журавіных бязмежных балот.
Там, дзе прашчуры свецяца зоркай,
Дзе шматлікі, свабодны пакоіцца род.

Нашых клёкат буслоў дарагі нам і родны,
І вясновы як дымка квітнеючы сад.
Няхай вечна жыве, няхай будзе свабодны,
Тый народ, што Айчыну сваю беражэ!

16.09.2021 г.