Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Што ў жыцьці непарушна...

Сярэдняя: 2.8 (5 галасоў)

Што ў жыцьці непарушна,
Што са мною жыве,
То - не сон на падушцы,
Не прытома ў траве.

Б’юць маланкі-зарніцы,
Паласуюць грымоты,
Я не падаю ніцма,
Не кідаюсь наўцёкі,

Смалой чорнае ліха
Ад мяне адстае,
Бо ў малечым дзяцінстве
Я ў смале ўжо гарэў,

Бо да чыстай крыніцы
Я заўсёды ў хадзе,
Дзе мне піць - не напіцца
За асьмяглых людзей.
-01.06.18.