Шукаць, знаходзіць, зноў губляць… Няспынна дні плывуць імкліва. Як лісце з дрэва абляцяць, Шчасця кароткага хвіліны.
Ўсё з чыстага ліста пачаць, А ці ёсць сэнс у гэтых словах? “Шукаць, знаходзіць, зноў губляць…” Я паўтараю як замову.