Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ўсім блукаючым-песня

Сярэдняя: 4.7 (7 галасоў)

Я блукаю па Краіне,
Дзе за шмат мянтоў.
Дзе ляжачых"копаў"
Больш чым тых катоў.
Дзе пяе зязюля.
І куе салавей.
Дзе ў сораме вочы,
Глядзяць на пражыты дзень...

Я блукаю па Краіне,
А выйсце няма.
Бо я тут нарадзіўся,
у мяне тут сям,я
У мяне тут хата,
Так сама сябры.
Жывём цяжкавата,
Што ты ні кажы.

Я блукаю па Краіне.
Ў асяродзі ваўкоў.
Як зрабіць бы ўсё інакш,
Ня хапае мне слоў.
Вольным ветрам дыхыць,
Ўперад глядзець.
Каб нам жыць хацелась,
А ня ў раз змяртвець.

Я блукаю па Краіне,
Ўжо дваццаць год.
Ня магу яе выпіць,
Нібы дрэнны кампот.
Бо яна затухла,
Ад галавы ўся.
Ты ня ведаеш звестак?
Дык спытай карася.

Я блукаю па Краіне.
І ўжо даблукаў.
Выйду ў чыста поле.
І раскрыюся там.
Буду вольным ветрам дыхаць,
На цымбалах граць.
Каб жылося добра,
Буду ўсім я жадаць.

Я блукаю па Краіне,
Ўжо апошні раз.
Што ж зрабіць для Края?
Кабы Край ня згас.
Крочу я пад сонцам,
Бачу сваю цень.
Трэба аддаць сэрца!
Каб ў Крае быў новы дзень...

Каб кукавала зязюля!
Каб заспяваў салавей...

2012-2013