Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сколькі гадоў мне зязюля скувала...

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Колькі гадоў мне зязюля кувала,
Я іх пражыўшы бягом,
Зноўку сябе немаўлятам счуваю,
Ля першых матчыных слоў,

Зноўку я чую бацькоўскае: ,,Зюзя!… ,,
І ўкрываюсь радном,
Не, я цяпер халадоў не баюся -
Мне бы прысьніць стары дом,

Мне бы прысьніць далягляда зарніцы,
Па-над абшарам лясным,
Ніцма ўпасьці да роднай зямліцы -
І не жадаць ні аб чым.
-02.06.18.