Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Слава,слава Абібокам!

Сярэдняя: 3.6 (5 галасоў)

Чалавечкі мы такія,нейкія…
Паглядзець на нас з Сусьвета – мелкія…
Мурашамі па Зямлі коўзаем…
І кічымся на Сусьвет – Розумам…
Толькі розум наш аднабокі –
усё прыдумана тут - абібокамі…
Да калодзежа хадзіць ім – лянота…
Карыстаюцца – вадаправодам!
Змест лучынак лямпачкі павесілі,
а каб мяса не жаваць – мясарубкамі месяць.
Глянь - налева, глянь – направа,
ўсюды – абібокаў справа!
Лень на працы ім пацець,
лень сядзець у цемнаце,
лень кудысьці йсці ім пешшу,
ім на колах ехаць лепшай!
Як ні глянь…
З якога боку…
Усё прыдумаў – Абібока!

2 лютага 2013 г.
(абібока – лентяй; нейкія – какие-то невзрачные; мурашы – муравьи; калодзеж – колодец; карыстаюцца – пользуются; змест – вместо; справа – дело; праца – работа; колы – колёса).