Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Слова

Сярэдняя: 4.8 (17 галасоў)
З аднаго зярнятка малога Вырастае магутны вяз. Колькі год яму жыць? Вельмі многа. Сто і дзвесце — залежыць ад нас. Колькі год на яго верхавіне У гняздзе клекатаць буслам? Гэта самі мы ведаць павінны, Гэта ўсё падуладна нам. Колькі раз адлятаць ім у вырай I вяртацца дамоў у свой час? Усё залежыць ад нашае шчырай Дабраты — і ці ёсць яна ў нас. Лес, і рэчку, і клёкат бусловы, Чалавечую ўсмешку ўраз Можна знішчыць адным толькі словам, Што бяздумна вырвецца ў нас. Стогнуць пілы, скрыгочуць бульдозеры Наламана нямала дроў. I чарсцвее душа ад карозіі Безадказных, бяздумных слоў. Іх не возьмеш назад, іх не вернеш. Камяком боль у горле засох. I ніколі не ўзыдзе зерне, Што упала ў бясплодны пясок.Nike Sneakers