Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

словы

Сярэдняя: 3.8 (6 галасоў)
Зь цягам часу так мала пішу, Бо, напэўна, цябе забываю. І часьцей у нябёсы гляджу, Толькі сонца ніяк ня спаткаю. Зь цягам часу зьмяніліся словы, Пасталелі вар’яцтвы мае. Непатрэбныя болей размовы, Толькі вобраз чароўны яе.. Zoom Lebron XII 12


Сярэдняя: 5 (6 галасоў)
Не шкадую зусім,
                 што даўгая размова
След парою цяжкі
                 ў тваім сэрцы пакіне.
...Я на словы скупы,
                      калі гэтыя словы
Толькі раз у жыцці
                  гаварыць я павінен.
SNEAKERS


Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
Вавёркі ярка-агнявы клубок Зрабіў скачок і знік у лапах хвоі. Мы крочылі павольна, бок аб бок. Было нам добра, бо было нас двое. Кастрычнік нас лістотай абсыпаў, Пярэстыя алеі ўдалеч беглі, І на масце праз Свіслач ты спытаў ... Я адказала "Так". На бурай цэгле Застаўся след тых слоў, як напамін, Аб вечным пачуцці, аб вечным цудзе. І гэта грэе душу, як камін У час зімы. Няхай сабе так будзе! 14.10.2012 Adidas Arkyn Boost


Сярэдняя: 3.6 (14 галасоў)
Самотнікі і перасмешнікі, збіральнікі і рыфмаловы, паэты — вялікія грэшнікі — таму, што гуляюць са словам. Замовамі "чыркаюць" палкімі — пажар выклікаюць (цунамі?). Як дзеці малыя з запалкамі — што твораць — не ведаюць самі. Сваволяць, пакуль не пазбавяцца апошняй саломінкі ў моры. Ды, тонучы, нават, не каюцца ў накліканым імі ж — учора. I знаюць жа (колькi гаворана!): прарокі мы ўсе, хоць і людзi! І свет не рукамі быў створаны, а Словам Адвечным: "Ды будзе..." Таму... Асвяжаем забытае: ствараць "абы-што" небяспечна. І хай Ўсявышні нас літуе ў нямудрым людскім — чалавечым. 16.02.2019Nike