Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Смерць ксяндза Адама Фалькоўскага

Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

Смерць ксяндза Адама Фалькоўскага
У памяць аб падзеях 1863 года
Ксёндз Адам Фалькоўскі, пробашч парафіі ў Ішчолне Лідскага павета, быў расстраляны 24 чэрвеня 1863 года за тое, што ў час імшы зачытаў маніфест Народнага ўрада і заклікаў прыхаджан да ўдзелу ў паўстанні. Сёння на тым месцы, дзе пахаваны ксёндз (тэрыторыя сучаснага парку культуры і адпачынку ў Лідзе), знаходзіцца памятны знак.
Чытаем – і ўяўляем мы,
як раніцаю ранняй
вядуць Фалькоўскага з турмы
да месца пакарання.

Святар, што заклікаў людзей –
у час імшы – да бітвы,
сканцэнтраваны ўвесь, ідзе,
чытаючы малітвы.

І бочка з вапнаю стаіць,
і выкапалі яму,
і ад ксяндза не аддаліць
з касой худую даму.

Ксяндзу Адаму прыгавор
зачытваюць смяротны.
Ксёндз, слухаючы, рукавом
лоб выцірае потны.

І прывязалі да слупа,
і завязалі вочы,
і на ксяндза нібыта ўпаў
змрок непрагляднай ночы.

І громам летнім грымнуў залп
з казацкіх карабінаў,
і дама-смерць касцямі лап
Адама абхапіла.

І дух пад стрэлаў перуны
плоць тленную пакінуў…
Адама цела – без труны –
укінулі ў магілу.

Нібыта гасячы агонь
з царом вайны самое,
залілі вапнаю яго,
засыпалі зямлёю.

На рэзвых конях казакі
магілкі след зацёрлі…
Канец Фалькоўскага такі –
пакутніцкі ды горкі.

Паўстанцы гінулі ў свінца
смяротным моцным градзе.
Пакутніцкая смерць ксяндза –
у гэтых смерцяў радзе.