Нарэшце снег заблытаў сцежкі.
I бездань белая вакол.
Жыццё згубiла свае межы,
і аддала зіме кантроль.
Уся прастора — сон глыбокі.
Не чуць нічога ў цішыні.
Схаваліся пад снегам eлкі.
Мігцяць калядныя агні.
У краіне белай зоры ў снезе.
Каштоўны кожны іх прамень.
Яны у самым цёмным лесе
ператвараюць ноч у дзень.