Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сны пра Беларусь

Сярэдняя: 4.3 (12 галасоў)

Ніхто не скажа, дзе днявуюць сны,
Куды яны над ранкам адлятаюць,
У цёплы край, ці ў ледзяную замець,
У заўтра, ці ў краіну даўніны.

І што на крылах прынясуць адтуль:
Надзею, радасць, пацалунак, гора,
Ці то шаленства і трызненне Гойі -
Прадбачанне, бязглуздае пакуль.

Якія іх чакаюць караблі,
І чым пасля яны напоўняць ветразь-
Ці Стывенсану казкаю пра верас,
Ці андалузскай спёкай - для Далі,

Ці мне знянацку - водарам сасны?
З якіх лясоў маўклівых і далёкіх,
З якіх азёр, празрыстых і глыбокіх
Пра Беларусь ляцяць у сэрца сны?

ajsa, 15.08.2011



З прыемнасцю пазнаёміўся з

З прыемнасцю пазнаёміўся з паэзіяй Святланы КУЛЬ -- ЦІКАВАЯ творчасць.

!!!!

!!!!

Дзякуй. Гэта песня. Аўтар

Дзякуй. Гэта песня. Аўтар музыкі - кампазітар Алег Капянкоў. Ноты выдадзены.