Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сон

Яшчэ не ацэнена

Калі сон - парасон,
Або нават і шапка-вушанка,
Як у дождж, мокры снег, вецер, град -
Цёплы мех, моцна скура, альтанка,
Галава не баіцца рабят,
Што з рагамі прыходзяць у ранку,
Б'юць яе капытамі ля ганку.
А бываюць сны наадварот -
Робяць дзяржпераварот
У імперыі мазгоў,
Нібы Берыі вайны
Статак шэранькіх казлоў.
Супраць псіхікі маёй
Канстытуцыі яны
Уводзяць быццам прастытуцыі
Ля карытцаў са свіннёй.
Ды рэжым маёй дзяржавы
Ім ніколі не зламаць -
Прыйдзе зноў ульфхеднар кавы
Шэрых козлікаў з'ядаць.
А.Круткін, 07.02.2013.