Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сон не ў руку

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Сон не ў руку Азмрочана свята. На сэрцы нуда. Сягоння сябе, як ніколі, шкада. Кахання твайго мне не трэба дарма, Калі да мяне ўжо даверу няма. Навошта ты гэтак пакрыўдзіў мяне, І словы-абразы, бы ў жудасным сне. Не ведаю, у чым мая нават віна, Таму і заснуць не змагла давідна. Ну што ты прыціх? Не маўчы, растлумач, Пакуль не зняволіў мае словы плач, Пакуль яшчэ розум намнога ясней І сэрца маё не ў палоне завей. …О, Божа. Не ведаю, што адказаць. Ці ж можна да сэрца так сны ўсе прымаць? Ці ж варта дакорам так мучыць мяне За тое, што здрадзіла я табе…ў сне? Ты ж бачыш: Не з іншым я, любы, з табой. Чаму ж адвёў вочы, раўнівец ты мой? Каханне і здрада не разам жывуць, Хаця і бывае, што поруч ідуць. Вось бачыш, зняважыць намнога лягчэй, Чым позірк засмучаных стрэнуць вачэй. А гэта ж быў сон, усяго толькі сон, Які цябе цалкам узяў у палон. Ніколі раней ты раўнівым не быў, Няўжо гэты сон так цябе падмяніў? Каб нам не прыйшлося спрачацца ізноў, Не вер ты ў прароцтвы такіх болей сноў. Хаця са спазненнем—ты ўсё зразумеў. Сказаў мне пяшчотна, як толькі ўмеў: “Няўжо ў тваю здраду паверыць я мог, Даруй, што святочны настрой не збярог”. 1996 г. Apparel