Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сон пра бабулю

Сярэдняя: 4 (5 галасоў)

прысьнілася, што ты і я
разам едзем у эфіопію.
ты – на самалёце,
а я – на аўтобусе.
табе 79.
мне 24.
ты прыедзеш першай
і будзеш чакаць,
пакуль і мой аўтобус дацягнецца
да нашай з табою
эфіопіі.



Гэта ж

Гэта ж трэба
Такому
Прысьніцца...
Быццам я
І бабуля мая
Ў эфіопіі.
А навокал-бананы.
Бананы.
Й бананы.
Цэлае мора-бананаў.
Жоўтых, салодкіх-
Як мара дзіцяці.
Відаць, у маёй
Бульбяной Беларусі
Нам усім
Катастрафічна-
Амаль трагічна-
Не хапае сонца.

нармальным людзям сьняцца

нармальным людзям сьняцца родныя берагі.