Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

СОН У ЛЕТНЮЮ НОЧ 2011 г.

Сярэдняя: 4.8 (58 галасоў)

СОН У ЛЕТНЮЮ НОЧ 2011 году
Прысніўся сон мне сёння ноччу –
напэўна сэрца закіпела …
Гляжу – натоўп…
С чагось рагоча…
Стары я, падыйшоў нясмела,
прасунуўся сярод гыгальства,
цікаўлюсь, што жа тут за цырк ?...
Мужык, у фуражцы генеральскай
мятлой нязграбна па асфальту – шмырк, ды швырк…
Дзіўлюся - голы ! Можа бомж няўдалы ?
Фуражка… Фартух,.. каб не баўталісь прычындалы?..
… і ўсё…
А ззаду - зад…
Пытаюсь у людзей: -Мо, гэта – вор, ці нейкі іншы гад ?..
-Ды не, дзядуля, гэта наш вярхоўны Цар !
-Чаму жа пры мятле ён, і чаму да працы квёлы ?
-Адзелі б папрыстойняе хлапца…
-А то. Кароль.. і раптам – голы…

Народ жа мне распавядае,
што ўсё было у іхняга Цара:
адзёжа спраўная, такую, дзед, ты нават і нябачыў,
карэта лічная з вайсковаю аховай…
і лічная валютная “заначка”,
зямлянка каралеўская з электроннаю засовай…
На ўсё на гэта - нашы грошы страціў,
яшчэ, паскуда, у суседзяў паназаймаў…
Прадаў, зараза, бульбу чужыняцкім странам,
і крэдытораў … в обчам-то… паслаў…

А мы рагочам, дзед, з сябе – дурных…
Бо колькі год нам ад яго - бранныя словы…
і абяцанкі горак залатых…
А зараз бачым, праўда, Цар наш – голы…

17.06.2011