Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сонмы сусветаў

Сярэдняя: 2 (4 галасоў)
Сонмы сусветаў — нібЫ машкара ў праменні сонца, якое раптоўна іх выяўляе. Толькі што вось не было, а праз міг — раенне — быццам узімку заснуў, а прачнуўся ў маі. Блізка — як свет мурашыны і так далёка, так недасяжна, што вопыт-назола кажа: "Не, немагчыма ніводнаму ў свеце воку ўсіх незлічоных тварэнняў раі заўважыць!" Сотні, мільёны, трыльёны— як кроплі ў моры — бачна-нябачныя Нешта — ўнутры і звонку — шчыльна ў жыццё ўпакаваны жывой прасторай рознага кшталту — ад грубай да самай тонкай. Ўсюды: ляцяць, сутыкаюцца і... лунаюць — быццам шары, што ў більярдзе кіём разбілі. Штосьці адзін у адным назаўжды змяняюць — і... разлятаюцца зноў, як часцінкі пылу. Плачуць, смяюцца, раўняюць у сэрцы "збоі", вучаць "урокі" і робяць па іх высновы. Некія з іх так падобны да нас з табою: любяць і вераць. І твораць сусветы — словам.Air Jordan Westbrook 0.2