Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сонца — вялікае, жоўтае куранятка...

Сярэдняя: 3 (1 голас)
Сонца — вялікае,
                         жоўтае куранятка —
Наклюнула
                свінцовую шкарлупіну неба.
Дзюбкамі промняў
                           шукаць пачало
                                                зярняткі,
Схаваныя ў глебе.
Дастаць з-пад зямлі іх
                                   было нялёгка.
Сілы не шкадавала...
Раптам безліч
                      раслінак крохкіх
Наверсе закрасавала.
Пад вечар
               ад гэтакага занятку
Яму зрабілася
                     парна...
Сонца —
            жоўтае куранятка —
Палезла
           пад крыльца
                              хмары.