Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сонцавы промні фарбуюць лістоту

Сярэдняя: 2.5 (2 галасоў)

Сонцавы промні фарбуюць лістоту,
Ціха плыве павуцінавы дым.
Восень ільдзінкі кідае ў воды,
Дыхае яблычным пахам густым.

Што за сінеча! Якія нябёсы!
Хочацца ўскрыкнуць: “Спыніся, жыццё!”
...Ах як пякуцца сцюдзёныя росы...
...Ах як трывожыць пачуцці асцё...

Досыць эпітэтаў... Восень, брат, восень.
Вырай крылатыя душы заве.
Літасці мы ў прыроды папросім.
Літасці ворагам і сабе...