Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Спакой

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Світанак. Вее ветрык свежасцю. Пяшчота травеньскай красы. Яліны прывіднымі вежамі Стаяць, сівыя ад расы. Галлё бяроз ярчэе кроплямі, Асіны ціха шапацяць. У небе доўгімі шматкроп’ямі Дадому журавы ляцяць. Усё наўколле росным позіркам Глядзіць на веснавы дыван. Зара прачнулася над возерам, Над полем коўдраю туман. Страху нябёс трымаюць кроквамі Хваіны бору над вадой… Стаю – спужаць не ў стане крокамі Дзівосны ранішні спакой. 1997 Zoom Lebron XV 15