Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Спальваем сэрцы свае маладосьцю

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Спальваем сэрцы свае маладосьцю –
П’яныя шчасьцем ці цёмнаю злосьцю,
П’яныя радасьцю, сном альбо болем –
Як усе і заўжды, як ніхто і ніколі.

Носім з сабой свае вёсны і зімы,
Белае сьнежнае поле радзімы,
Кветкі каханьня, нянавісьці крыгі –
Россыпы літар жыцьцёвае кнігі.

Кожны жыве між парывам і страхам,
Кожны са сцэны сысьці мае прахам,
Волю знайсьці, адлятаючы дымам, –
Кожны – банальны, кожны – адзіны.

Скончуся гэтак, згарэўшы дазваньня.
Забраць бы з сабою ў пакоі маўчаньня,
Заснуўшы і стаўшы халоднай зямлёю,
Кожны свой момант, сустрэты з табою.