Спарахнелі жаданні і мары,
Ўжо не вабяць пяшчотаю дні.
Неўпрыкмет мы чарсцвейшымі сталі
Да кахання, дабра, чысціні…
Пакрысе забывацца на мову
І на продкаў сваіх пачалі.
А калісьці кляліся-крычалі да вою,
Цалавалі святыя крыжы…
Дзе ж падзеліся гонар, павага?
Шэрым попелам век замяло,
Спарахнелі жаданні і мары,
Усё тое, што вечным было.
Позна кланяцца нізка іконам,
Позна рукі да неба ўздымаць,
Так было, і так будзе даскону-
За грахі трэба нешта аддаць.