Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

СПАСЫЛКА

Яшчэ не ацэнена

СПАСЫЛКА

Ў люстэрку заклапочаныя думкі
І погляд скіраваны прама ў вочы,
Які шукае шлях да паратунку
І высветліць непаразуменне хоча.

Налёт трывогі, мудрасці, адчаю,
Прысутнасцю глядзяць з другога боку,
А сэрца тое ж, як раней спявае
Аб харастве, што паглынае незайздросна вока.

Як бы на дзве падзелена прастора
Люстэркам, што імкне зрабіць памылку -
Перапыніць дваіх, што між сабой гутораць -
Дае на час мінулы непатрэбную спасылку.