Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Спатканне

Сярэдняя: 4.1 (9 галасоў)

Я цудаў не шукаў, узніклі яны самі,
Бо Млечны шлях знайшоў закінуты мой двор,
І там, дзе пераход лёг белымі радкамі,
Зайздросліва міргнуў зялёны святлафор.

Гадзіннік адлічыў пакорліва імгненні,
Калі насустрач мы зрабілі першы крок.
Што надышла пара пачаткаў і сканчэнняў,
Нам месяц абвясціў у срэбны гулкі рог,

І столік у кафэ расказваў пра дзівосы,
І мікрафон спяваў бязлітасны шансон.
Шчаслівымі слязьмі заплакалі нябёсы,
А вечар расчыніў з вясёлкі парасон.