Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

СПРЭЧКІ АБ БЯССПРЭЧНЫМ.

Сярэдняя: 3.4 (14 галасоў)

Сярдуй,сярдуй,
сяброўка-сябр паэт.
Маўляў,не вершы пішаш,
а “прозу вершаваную”,Алег.
Няма у творчасці канонаў!
Трохварыянтны нават і санет.
Бяжыш ты,
ці у скверыку сядзіш,
то – неаднолькава ты дышаш…
Таму звяртаюся да ўсіх “калег”,
я– чалавек спакойны,не шалёны,
але…
Мо,хопіць дурасці дурыць!
Вы з глузду з’ехалі сябры?
Цікава ж з моваю гуляць,
цікава ж сэнс якісьці ўнесьці
у акалічнасьці Жыцця…
Ты – ад яго бярэш,
я – намагаюся аддаць.
Не падабаецца?
Мазгамі трэба “ўгору” лезьці?
Жыві ў “нізінцы” –
Бог табе суддзя…

2 жніўня 2012г.