Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сталасць

Сярэдняя: 3.3 (6 галасоў)

Апоўдзень сёлета. Зяніт.
Трава зялёная з-пад пліт
На ўзлётным полі.
Куды, нашто ляцець цяпер ?
Якіх шукаць вышэйшых сфер?
Ужо даволі.
Памылкі адбыліся ўсе,
Набраўся вопыт пакрысе,
Усяго хапала:
І перамог, і ў плечы куль.
Не рыкнуў час яшчэ пакуль
У слове "сталы".
Расце між пліт ліхі асот,
Таму не просіцца ў палёт
Надзеяў нізка.
Яшчэ хапае апранах,
А палятаць?
Дык гэта ў снах,
І толькі нізка.

ajsa, 29.03.2012.



Не спадабалася "... і ў плечы

Не спадабалася "... і ў плечы куль". Адкуль стралялі, ці то збоку, ці то спераду? Можа,больш даходліва было б "і ў спіну куль",альбо неяк інакш зрабіць каб вобраз не быў размытым сэнсава. Падумайце. А вершы ў Вас на прыстойным узроўні. Здараюцца спрэчныя моманты накшталт прыведзенага прыкладу, але ў каго іх не бывае...

вашае слова спіна, маё -

вашае слова спіна, маё - плечы, гэта сінонімы. Але плечы - алітэрацыя з далейшым - час, І слова плечы больш жорсткае, Ды і не люблю я слова "Спіна". У нас на захадзе часцей гавораць "плечы".

Наконт сінонімаў -- ваша

Наконт сінонімаў -- ваша фантазія! Тады можна пагоны павесіць на спіну -- во будзе смяхоцце. Пачытайце ўважліва слоўнікі.Спіна ў накірунку, прабачце, задніцы,а плячо накіравана да рукі.

"і ў плечы куль..."

"і ў плечы куль..." -разумею,стралялі...
Але. Калі гэта пра абарону Радзімы,тады "і ў грудзі куль",бо стаялі "насмерць",і сустракалі ворага тварам,а не спіной.Калі падляцкія забойцтвы ззаду,тады ўсяроўна "у спіны кулі",бо ў плечы можна толькі параніць,а сэрца знаходзіцца ніжэй - у "раёні" спіны,гады ж у сэрца хочуць папасьці,каб забіць!

А адкуль, Вы, шаноўны, так

А адкуль, Вы, шаноўны, так добра ведаеце, куды стралялі? (жарт) А мне ў плечы, бо не забілі, жывая паКуль.

Шаноўная,Святланка,адкрыйце

Шаноўная,Святланка,адкрыйце "Анатомію",калі побач нікога няма,каб пальцамі пашчупаць,убачыце,што у плячах,за мышцамі,костка,якая лапаткай названа,бо шырокая,як лапата. Параніць толькі можна.Адкуль ведаю? 50 гадоў таму назад у школе па навуцы "Біялогія" анатомію чалавека праходзілі,у арміі быў,"кіна" наглядзеўся, сам кінарэжысёр...Бацькі ваявалі,.. ну,смешна,які "пацан" ня ведае,куды страляць трэба? Гэта Вам "прасціцельна",жанчыне,а мы,з дзяцінцтва ў "вайнушку" гулялі...
Бо нарадзіўся хуценька пасля вайны (41-45 года,не чачэнскай).
Вобразы вобразамі,а рэалізм у такіх рэчах неабходны...

Ну, калі ўжо пра плечы зайшла

Ну, калі ўжо пра плечы зайшла гаворка...
Паспіннікі ці паплечнікі?
Па польску, што бліжэй для нас, заходнікаў, strzał w plecy. Не люблю я слова спіна і ўжываць не хачу. Не пасуе яна да маёй заходнебеларускай лексікі. DIXI

Дзівакаватая нейкая размова ў

Дзівакаватая нейкая размова ў нас атрымліваецца...
Якая такая "заходняя" мова... "усходня-северная"...
Я пра ПАЭЗіЮ размову вяду! Пра асэнсаванне слоў Верша ЧЫТАЧОМ!
Каб разумеў ён ТОЕ, што ТЫ хочаш яму(чытачу)уцяміць!
Каб ён(чытач) не ўзбрыкваў,спатыкнуўшыся...

падабаецца вельмі....

падабаецца вельмі....

Паважаны аўтар, пачытала

Паважаны аўтар, пачытала Вашыя творы і вельмі мне спадабаліся, дзякуй вялікі за сапрўдную паэзію, шчырую і праўдзівую. У Вас ёсць чаму павучыцца, дзякуй.

А яшчэ ж і "вопыт" замест

А яшчэ ж і "вопыт" замест "досведа".) І асот ( осока па русску)чамусьці "ліхі" Няўжо ш бяда ад яго такая на аэрадроме? Хіба што ў агародзе) І расце па большасці ля вады, дзе аэрадромы не робяць на плітах. Яшчэ ж з яго торф атрымліваецца. І лекі робяць, і глебу ўзмацняюць.
Шэдэўр, адным словам!)))
І сапраўды - навошта высока лётаць? Нізэнька трэба.

Шаноўны Франак! Слова "вопыт"

Шаноўны Франак! Слова "вопыт" для Вас, як бачу, таксама незнаёмае, як і сучасны правапіс. А што да асота з-пад пліт. Дык з чаго вы ўзялі, што гэта аэрадром? Нізка Вы, прабачце лётаеце, каля зямлі, аніякой фантазіі. Гаворка ідзе пра ўзлётнае поле - менавіта поле, як поле жыцця. А на ім асот - пустазелле. Што ж Вы так літаральна? Гэта ж не падручнік па абслугоўванню аэрапорта, а верш. Прабачце, што, можа, жорстка, але тон размовы Вы задалі. Хачу Вам параіць ДУМАЦь над вершамі. Дзеля таго я іх і пішу, каб над імі думалі, перш чым ацэньваць.

Так, Зінаіда, рэжа слых. І

Так, Зінаіда, рэжа слых. І "зяніт" замест "зеніт" пазычанага слова, і "цяпер" замест звыклага "зараз", і асабліва "апранах"))) Так і хочацца падзяліць гэнае слаўцо на тры частачкі))) І хто там каго "одевет" у перакладзе на рускую мову, дык мо аўтарка і сама ня ведае.
Але менаджэр відаць хваткі, бо ўжо ш шмат чаго надрукавала падобнага)))
Падступная Вы жанчына, Зінаіда.)

Шаноўны Франак! Па новаму

Шаноўны Франак! Па новаму правапісу як раз і пішацца зяніт, а не зеніт. Гэта па-першае. Апранахі - нармальнае беларускае слова, а ў кантэксце - гэта тое, ува што душа апранута, цела. Цяпер? А чаму зараз? Цяпер - добрае, класічнае беларускае слова, пазначае гэтую часіну, тое, што настала пасля чагосьці, і ёсць у дадзены момант. А зараз - крыху іншая семантыка, бо не мае значэння наступлення пасля чагосьці. І пры чым тут Зінаіда? Мяне завуць Святлана. Можаце па Гуглу пашукаць - Святлану Куль.