Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сталяр

Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

У цёмнай гэтай хаце
Ёсць светлыя вуглы...
Усё яе багацце —
Варштат і два сталы.
А па вуглах — партрэты;
Якая ім пара?! —
Сямейны і з газеты
Партрэт правадыра.
Пустая быццам хата...
Ды толькі гаспадар
Варожыць ля варштата —
У кожнага свой дар.
Жыве, не заўважае,
Ці праведна жыве,
I розум паважае
Ў задумнай галаве.
А сумнага зацьмення
Насунецца гара —
Шукае разумення
У вачах правадыра.
...Гайдаецца з пілою,
I дзень яму малы,
I цёмныя сабою
Высвечвае вуглы.