Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Стары чарцяка вучыў малога.

Сярэдняя: 3.3 (9 галасоў)

Стары чарцяка
Вучыў малога
Як скрасці душу
Забраці розум.
Купляць грашыма,
Сляпіць уладай.
Дзяліўся шчыра
Такой парадай.
Малы чарцяка
Казаў старому
Навёў ты суму
Ідзі да дому.
Грашэй ды ўлады
На ўсіх ня стане
Патрэбны сродкі
Прасцей ды таней.
Стары чарцяка
Маўчаў ня доўга
Палез у кішэню,
Дастаў аловак.
Ды начарціў
Чарцяка ж брат
Нейкі дзіўны
Апарат.
З тае часіны
То ж вы паверце
Дурэюць людзі
На радасць чэрцям.
Ды едуць з глузду
У хмялю.
Аж покі сыдуць
У зямлю.