Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Андрэй Андрушэвіч

Сярэдняя: 3.9 (11 галасоў)

Вось вам тое,
Што рвецца
з пад сэрца.
Што ў дрыгве
Прарастае
Таполяй.
Што праз ноч
І мінулыя вёсны.
Ціха шэпча
Ўжо хопіць.
Дзе ж болей.
Меней сэнсу
Ў штодзённым
Баданні
Меней гучнасці
Ў закліканнях.
Крохкі лёд
Пад маёю
Нагою..
Не дурны я
Чакаю.
Не сёння.



Сярэдняя: 4.9 (7 галасоў)

Выйду я ў начы на двор
За той самай справай.
Адбягу хутчэй у цень,
То ж вам не забава.
Што ад месяца паўзуць
Чэрці з грушы дзічкі
Ай і падаюць за плот
Знічкі чараўнічкі.
Ганак сьветлы мой фарпост
Зноў мяне спасаў.
Я і вершык напісаў
І схадзіў па с..аў.



Сярэдняя: 4.8 (8 галасоў)

Кім стаць мне?
Палякам ці рускім?
А мо запісацца ў жыды?
Абрэзаць па самыя вушы.
Каб ужо на вякі, назаўжды.
Каб дзеці мае не хісталіся,
Ня чулі пытанняў:"Ты хто?"
Яно ж і ніхто не цікавіцца,
Пляваць у які цвет паліто.
Але ж покі розум трымаецца,
Тутэйшым быць Гонар і то.
І так! Я памру Беларускім.
Андрушэвічам.
Калі што.



Сярэдняя: 4.4 (11 галасоў)

Паміж небам і зямлею
Недзе я.
Паміж летам і вясною
Надзея.
Паміж столяй і падлогай
Танчуць баль.
Паміж крыжам
I труною
Толькі жаль.
Паміж елкай і сасною
Асіна
Паміж Паўлам ды Пятром
Паскудзіна.
Паміж цемрай і святлом
Недзе я
Паміж змрокам
і світанкам
Надзея.