Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Стары двор

Сярэдняя: 3.5 (8 галасоў)
А ў нашым у двары Было заўсёды проста: Збіраліся сябры, Вялі размовы вострыя. Дзіцячы смех і гвалт. І пад гітару спеў. Суседа чуцен жарт, Што з працы падаспеў. Вы,мінскіе двары! Старэнькія хрушчоўкі. Ад ночы да зары Ўсё позіркі,гаворкі. І хмельны той пагляд Спазнёлага гулякі Абходзіўся наўрад Без вашае адзнакі. Стук-грук перастук Даміно ляціць з-пад рук. Дзедзюкі дваровыя Капялюш па-бровы. Ў роце па цыгарцы. Веерымі пальцы. Паглядзіць з ухмылачкай- Аж трымціць дзяўчыначка. А абцасікі цок-цок. Зацаніў вачыма. Сябру адаслаў ківок: Нішто сабе дзяўчына. Вастраглазыя бабулькі З раніцы ўжо на вулцы. "Дзяржкантроль"ўсяго двара. Ім дадому не пара. Вока бачыць,вуха чуе. Перасуды ім не грэх. Ведаюць хто з кім начуе, Ад каго куды хто збег. А вяселлі!Дзядзя Сёма Калі сына ажаніў, Граў ансамбль каля дома. Двор два дні гуляў і піў. Песні ўсе даўно дапеты. Цёплых жартаў не чуваць. Як пасля таго канцэрта Можна залу зачыняць. Дзядзя Сёма ўжо далёка. Восень.Двор нібыта спіць. І ў небе так высока Птушка сумная ляціць. Popular Off-White