Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Стары музыка

Сярэдняя: 5 (1 голас)
СТАРЫ МУЗЫКА Бярэ у рукі свой стары гармонік, Садзіцца з ім пад яблыню ў двары, Яму, як сябру, слоўца рад прамовіць, Яго равеснік, гарманіст стары. З ім некалі ўздымаў завею танцаў, І зорачкі запальваў у вачах. І не магла ў адказ не заўсміхацца Яму найпрыгажэйшая з дзяўчат. І з ім дарогі франтавыя мераў, І на прывалах да грудзей туліў. Ў салдацкіх сэрцах раздзімалі веру Яго мяхі – кавальскімі былі. З гармонікам, параненым асколкам, З вайны дамоў пашчасціла прыйсці. І збіўся з ліку – давялося столькі Сыграць вяселляў шумных і хрысцін. І як бы не стараўся час таропкі, Не парасло нічога забыццём. Стары музыка, быццам тыя кнопкі, Перабірае ў памяці жыццё. А музыка такі настрой стварае, Што й хаты не ўтрымаліся ад слёз. І верыцца яму, щто гэта гранне Яго Гануля слухае з нябёс… Adidas