"Стаў начальнікам"
       Ен стаў начальнікам нядаўна
     Змяніўся скажам, кардынальна
     Кім быў дагэтуль,сам забыўся
     Як толькі ў крэсла прызямліўся
     Такі стаў важны і саноўны
     Бо зразумеў,хто тут галоўны
     Сядзіць,насупіцца як сыч
     Тарасам больш яго не кліч
     Не точыць сам цяпер алоўкі
     Есць сакратар,даволі лоўкі
     Нясуць на подпісы паперы
     Бяз стука не адчыніш дзьверы
     І не падыйдзеш,не спытаеш
     Чуць што не так,то атрымаеш!
     Не размаўляе,"цэдзіць"словы
     Да ўсіх на"ты"і хмурыць бровы
     Разумны вельмі. Усе знае
     Людзей не вучыць,павучае
     З начальствам ,добрыя стасункі
     Даклад у час,услых іх думкі
     У кадрах кажуць,што актыўны
     І дужа,дужа перспектыўны
     Паўзе па лесвіцы "тарас"
     Паўзе,спяшае на парнас
     Не пашанцуе,паслізнецца
     І раптам скоціцца да нас
     Ну што тут скажаш?Так бывае
     Уверх паўзе,уніз злятае...